У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]

07 студзеня 2025

top.jpg

Апоўначы 7 студзеня 2025 года, у свята Ражджаства Хрыстова, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.

Трансляцыя Бажэственнай літургіі вялася на тэлеканале «Беларусь 1» і суправаджалася сурдаперакладам Валянціны Чудаковай і Вольгі Шумскай. Каменціраваў богаслужэнне намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Андрэй Ламакін. Трансляцыя таксама вялася на YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пасля запрычаснага сціха протаіерэй Андрэй Волкаў агучыў Каляднае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі чын слаўлення свята Ражджаства Хрыстовага.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан сабора са святам Ражджства Хрыстова і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў архіпастырскае благаславенне багамольцам. 

Church.by

Чытайте нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж