У свята Праабражэння Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска

19 жніўня 2019

top.jpg

19 жніўня 2019 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма протаіерэй Святаслаў Лявіцкі; благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзям'янчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і святары Спаса-Праабражэнскага храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Марыі Румянцавай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Спаса-Прэабражэнскага храма іерэй Міхаіл Зараник.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне пладоў, а затым павіншаваў прыхаджан з прастольным святам і звярнуўся са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў абразкі Праабражэння Гасподняга.

Пасля богаслужэння на тэрыторыі храма ўладыка Экзарх здзейсніў чын асвячэння пахавальнай капліцы ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы.

Church.by

Фотарэпартаж