У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 студзеня 2025

top.jpg

19 студзеня 2025 года, у свята Хрышчэння Гасподняга, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Прамая трансляцыя вялася на тэлеканале «Беларусь 3», афіцыйным YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы і тэлеканале «Муз Союз». На тэлеканале «Беларусь 3» набажэнства каментаваў намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Андрэй Ламакін, на жэставую мову перакладала сурдаперакладчык Валянціна Чудакова.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй (Васілюк) і клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў Архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля заамвоннай малітвы адбылося вялікае асвячэнне вады.

Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан са святам Богаяўлення і звярнуўся са словам настаўлення.

На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж