У памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі высаджаны фруктовы сад
10 мая 20178 траўня ў памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі на тэрыторыі храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы Навагрудскага раёна быў высаджаны фруктовы сад — 35 пладовых дрэў.
У акцыі прынялі ўдзел старшыня сельскага савета Пётр Калядзюк, прыхаджане храма і выхаванцы нядзельнай школы разам з настаяцелем іерэем Андрэем Абрамовічам.
Дзень быў абраны не выпадкова: 8 мая — дата нараджэння шануемага ў Ваўковічах протаіерэя Мікалая Нядзведскага, па-зверску закатаванага багаборцамі ў 1939 годзе.
Пасля Бажэственнай літургіі працаўнікі падзялілі агульную трапезу, затым на магіле айца Мікалая была здзейснена памінальная ліція.
На малітоўную памяць айцец Андрэй падарыў кожнаму прысутнаму кнігу «Асновы праваслаўнай веры» і абразок Хрыста Збавіцеля.