У Нядзелю 24-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел асвяціў храм мучаніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага Увядзенскага прыхода горада Мінска
01 снежня 20191 снежня 2019 года, у Нядзелю 24-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога мучаніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага Увядзенскага прыхода горада Мінска, а затым узначаліў у гэтым храме Бажэственную літургію.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель прыхода Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы горада Мінска іерэй Георгій Лапухоў і клірыкі прыхода.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Яўген Фісенкін. Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сыпчу.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў айца настаяцеля і прыхаджан з асвячэннем храма, а затым звярнуўся з архіпастырскім словам павучання.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і заклікаў Божае благаславенне на будаўнікоў, дабрачынцаў і ўсіх, хто прыйшоў памаліцца на Бажэственнай літургіі.
На малітоўную памяць усім, хто наведаў святочнае богаслужэнне, уладыка Павел уручыў абразкі святога мучаніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага.