У Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя

29 кастрычніка 2023

top.jpg

29 кастрычніка 2023 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, Дзень памяці Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Уладзікаўказскі і Аланскі Герасім, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы ігумен Іаан (Рубін); настаяцель Праабражэнскага сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў; старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска протаіерэй Павел Сярдзюк і клірыкі храма.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.

На набажэнстве прысутнічала старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Карташова.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Вячаслаў Шафраненка.

Па заканчэнні богаслужэння быў здзейснены малебен навамучанікам і вызнаўцам зямлі Беларускай з дабаўленнем асаблівых малітваў аб Украінскай Праваслаўнай Царкве і яе дзецях, на долю якіх выпалі выпрабаванні, параўнальныя з трагічнымі падзеямі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Такія малітвы па благаславенню Патрыяршага Экзарха былі ўзнесены ва ўсіх храмах і манастырах Беларусі.

Пасля заканчэння набажэнства Мітрапаліт Веніямін павіншаваў паству з нядзельным днём і звярнуўся са словам настаўлення. Затым яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя з днём тэзаімянцтва, якое адзначалася 28 кастрычніка, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Парфірыя Рубановіча.

Далей прысутных павіталі архіепіскап Уладзікаўказскі і Аланскі Герасім, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Затым слова было прадастаўлена старшыні Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлане Карташовай.

На заканчэнне Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

***

Сабор у Заслаўі быў пабудаваны ў 1570-х гадах. Іерэй Парфірый Рубановіч, будучы свяшчэннамучанік, з'яўляўся настаяцелем гэтага храма з 1914 года аж да закрыцця царквы багаборчымі ўладамі ў 1935 годзе. У 1990 годзе, 30 гадоў таму, храм быў зноў адкрыты для набажэнстваў, тут была заснавана абшчына і пачалося парафіяльнае жыццё.

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж