У Нядзелю 2-ю пасля Пасхі Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
05 мая 20195 красавіка 2019 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Пасхі, дзень памяці апостала Фамы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу Уваскрасення Хрыстовага.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан з нядзельным днём, прычаснікаў — з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.