У Мазыры адбыўся навукова-практычны семінар «Князь Уладзімір ва ўсходнеславянскай гісторыі: пачатак Праваслаўя на Русі»

29 ліпеня 2019

top.jpg

26 ліпеня 2019 года на базе кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І. П. Шамякіна» сумесна з моладзевым аддзелам Тураўскай епархіі быў праведзены навукова-практычны семінар «Князь Уладзімір ва ўсходнеславянскай гісторыі: пачатак праваслаўя на Русі».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся: ігумен Аўксенцій (Абражэй), старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі; Бандарчук Д. С., старшыня Аддзела па рабоце з моладдзю Тураўскай епархіі.

Асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў семінара выклікала абмеркаванне наступных аспектаў разгляданай тэмы:

  • Праваслаўныя таінствы, абрады і богаслужэнні;
  • Шлях да веры князя Уладзіміра;
  • Адрозненні усходняга хрысціянства ад заходняга;
  • Асаблівасці старажытнарускай духоўнасці.

У ходзе работы семінара былі апрабаваны вынікі навукова-даследчай работы «Праваслаўная спадчына Беларусі ў навучальным і выхаваўчым працэсах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», выкананай у межах дагавора з Тураўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы (ХД № 1806 ад 05.10.2018).

Па выніках працы семінара плануецца выданне метадычных рэкамендацый для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па вывучэнню духоўнай спадчыны Старажытнай Русі на ўроках сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.

Тураўская епархія / Church.by