У дзень памяці велікамучаніцы Кацярыны Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска

07 снежня 2019

top.jpg

7 снежня 2019 года, у суботу тыдня 25-га пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і дзень памяці святой велікамучаніцы Кацярыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.

Урачыстае богаслужэнне было прымеркавана да прастольнага свята сабора, паўднёвы прыдзел якога асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Кацярыны ў памяць аб тым, што з 1795 па 1933 год храм называўся Свята-Кацярынінскім.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель храма ў гонар святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі гарадскіх храмаў, духавенства Петра-Паўлоўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Літургічныя спевы выканаў хор прыхода пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Віталь Харытановіч.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне велікамучаніцы Кацярыне.

Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Георгій Латушка звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам. Уладыка Павел падзякаваў айцу Георгію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан Петра-Паўлаўскага сабора з прастольным святам Кацярынінскага прыдзела і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Усім імянінніцам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж