У дзень памяці Сафіі Слуцкай мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы

01 красавіка 2019

top.jpg

1 красавіка 2019 года, у панядзелак 4-й сядміцы Вялікага посту, дзень памяці святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святу і пакланіліся рацы з мошчамі святой праведнай Сафіі.

Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да прыхаджан і духавенства сабора са словам настаўлення.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне, а затым ўсім, хто маліўся ў саборы ўручыў абразкі святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх уручыў ім ружы.

Church.by

Фотарэпартаж