Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый асвяціў храм роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі ў Віцебску
29 ліпеня 2019У дзень памяці роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў чын асвячэння храма святой роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска.
У завяршэнне чыну асвячэння адбыўся хрэсны ход вакол храма і Бажэственная літургія.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: в. а. настаяцеля Свята-Троіцкага Маркава мужчынскага манастыра горада Віцебска архімандрыт Сергій (Брыч), настаяцель храма Святога Георгія Перамаганосца горада Віцебска протаіерэй Мікалай Каляда, благачынны цэркваў Аляксееўскай акругі протаіерэй Генадзь Вайтовіч, прэс-сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, клірык манастыра протаіерэй Алег Бендзікаў.
Дыяканскі чын узначаліў дыякан Іаан Белянец.
Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраваннем рэгента Ірыны Сіняковай.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Аляксандр Сіроткін.
Пасля богаслужэння ўладыка павіншаваў насельнікаў манастыра і прыхаджан храма з гэтай урачыстай падзеяй.