У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў Літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

08 кастрычніка 2017

001_50.JPG8 кастрычніка 2017 года, у дзень памяці прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, ўсяе Расіі цудатворца, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.

На ўрачыстасці ў гонар дня памяці прападобнага Сергія прыбыла больш за сто архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы. Па традыцыі, архіерэйскі богаслужэнні адбыліся ў гэты дзень ва ўсіх храмах Лаўры. Бажэственную літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Яўгеній, мітрапаліт Табольскі і Цюменскі Дзімітрый, мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій, епіскап Бузулукскі і Сарочынскі Аляксій, епіскап Альмецьеўскі і Бугульмінскі Мяфодзій, епіскап Душанбінскі і Таджыкістанскі Піцірым, епіскап Скопінскі і Шацкі Феадарыт, а таксама выкладчыкі і студэнты акадэміі ў свяшчэнным сане.

За богаслужэннем спяваў першы акадэмічны хор пад кіраўніцтвам ігумена Нікіфара (Кірзіна).

Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл і ўсе архіпастыры, якія здзяйснялі ў гэты дзень богаслужэнне ў Лаўры, выйшлі хрэсным ходам на плошчу, дзе быў здзейснены малебен прападобнаму Сергію. Пасля набажэнства Свяцейшы ўладыка з балкона Патрыяршых пакояў звярнуўся да ўдзельнікаў урачыстасцяў з Першасвяціцельскім словам.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе РусіМДА / Church.by

Фотарэпартаж