Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі

23 сакавіка 2017

top.jpg

23 сакавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёнай Гіб.

Сустрэча насіла характар знаёмства. Патрыяршы Экзарх і кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў культурна-асветніцкай сферы.

Church.by