Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з Паслом Аўстрыі ў Беларусі
21 чэрвеня 201821 чэрвеня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Рэспубліцы Беларусь Бернда Аляксандра Баерля.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця далейшых кантактаў. Падчас сяброўскай гутаркі мітрапаліт Павел падзяліўся ўспамінамі аб сваім служэнні на Венскай і Аўстрыйскай кафедры.