Казачны «Церам-церамок» з'явіцца ў цэнтры Мінска
08 красавіка 2019Арганізатары фестывалю «Радасць» напярэдадні Вялікадня падораць маленькім мінчанам і іх бацькам казачную творчую прастору. Яна будзе дзейнічаць у Палацы мастацтва ў дні правядзення фестывалю з 11 па 21 красавіка.
У дзіцячай гасцінай хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэнуць героі народных казак. Сама прастора па-ранейшаму будзе падзелена на зоны для гульняў, майстар-класаў і тэатральных паказаў, але ў ёй правядуць яшчэ больш інтэрактыўных заняткаў і цікавых мерапрыемстваў і сустрэч! Не будзе сумна тут нават самым маленькім гасцям, а іх бацькі даведаюцца шмат карыснай інфармацыі па выхаванню дзяцей.
Паколькі цяперашні фестываль «Радасць» — велікодны, то і цэнтральным мерапрыемствам у дзіцячай праграме стане паломніцкая сцежка «Дарога да Уваскрасення». Дзеці перанясуцца на Святую Зямлю ў падзеі 2000-гадовай даўніны. Яны апынуцца ў Іерусаліме часоў Іісуса Хрыста і паспрабуюць прайсці дарогай да Уваскрасення Хрыстовага, спыняючыся на важных этапах гэтага шляху. Вандроўнікі ў часе пражывуць тыдзень ад Вербнай нядзелі да Вялікадня. Гэта інтэрактыўнае падарожжа стане сапраўды асаблівым... Пазнаючы і адкрываючы для сябе новыя факты, юныя вандроўнікі змогуць падрыхтавацца да сустрэчы свята святаў — Хрыстовага Уваскрасення!
А які Вялікдзень без падарункаў? На майстар-класах маленькім гасцям прапануюць зрабіць сваімі рукамі велікодныя вянкі і разнастайныя велікодныя ўпрыгажэнні і, вядома ж, размаляваць і задэкарыраваць велікодныя яйкі.
У праграме фестывалю будзе шмат тэатральных пастановак ад прафесійных і аматарскіх калектываў: спектаклі дзіцячых тэатральных студый, батлейка і нават крафт-спектакль для самых маленькіх. Дзеці не толькі будуць глядзець спектаклі, але і самі паспрабуюць стаць акцёрамі і рэжысёрамі, навучацца ствараць ценявы таэтр.
Яшчэ малышы паспрабуюць маляваць як Поль Сезан і Пабла Пікаса! А майстар-клас па правапалушарному маляванню камусьці дапаможа адкрыць у сабе ўнутранага мастака. Дарэчы, маляваць маленькім творцам прапануюць не толькі на паперы, але і на пяску, на камянях і нават на вадзе! Дзеці змогуць папрацаваць не толькі з фарбамі, але і зрабіць сувеніры з саломы, пазнаёміцца з тэхнікай мазаікі.
Ствараць малышы будуць не адны карціны, але і вершы, а з асновамі вершаскладання іх пазнаёмяць беларускія дзіцячыя пісьменнікі. Самым маленькім гасцям фестывалю спадабаюцца займальныя развіваючыя і музычныя заняткі, а дзецям старэй — практыка па культуры мовы.
Мамам на фестывалі кансультант па сямейным тайм-менеджменце раскажа пра тое, як усё паспець, а сямейны псіхолаг — пра праблемы і выхаванне дзяцей. Тат жа запрашаюць паўдзельнічаць у сур'ёзнай інтэрактыўнай гутарцы «Усвядомленасць. Адказнасць. Бацькоўства» і пагуляць у кітайскія шахматы «Сянцы».
У творчай прасторы для дзяцей і дарослых «Церам-церамок» усім будзе ўтульна, цёпла і цікава!
Прыходзьце на фестываль «Радасць» па буднях з 11:00 да 20:00, а ў выхадныя з 10:00 да 20:00. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, але на некаторыя з іх неабходны папярэдні запіс.
Расклад усіх мерапрыемстваў прадстаўлены ў праграме дзіцячай гасцёўні «Церам-церамок».
Кантактная асоба для прадстаўнікоў прэсы:
Вольга Мілашэўская — +375 29 323 81 61, + 375 29 750 29 17