Протаіерэй Максім Казлоў правядзе ў Інстытуце тэалогіі БДУ гутарку пра хрысціянскі подзвіг у сучасным грамадстве

16 верасня 2019

top.jpg

18 верасня ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца сустрэча з прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэем Максімам Казловым.

Тэма: хрысціянскі подзвіг у сучасным грамадстве.

Месца: Інстытут тэалогіі, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 24, аўд. 307.

Час: 15: 00.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Протаіерэй Максім Казлоў — старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, прафесар МДА, кандыдат багаслоўя, член Вышэйшага Царкоўнага Савета Рускай Праваслаўнай Царквы, Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы, Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі, Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ, настаяцель храма прападобнага Серафіма Сароўскага на Краснапрэсненскай набярэжнай у Маскве.

Інстытут тэалогіі / Church.by