Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»

08 верасня 2019

top.jpg

2 верасня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».

У конкурсе прынялі ўдзел 62 працы ад бібліятэк устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы. Лепшыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі, паводле інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання», прынялі ўдзел у адборы на абласным і ведамасным узроўнях. Работы, якія занялі першыя і другія месцы сярод публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, сярод бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і сярод бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы, былі прадстаўлены на суд кампетэнтнага журы рэспубліканскага этапу конкурсу.

Падчас пасяджэння рэспубліканскага журы былі вызначаны пераможцы ў чатырох намінацыях: «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі», «Гісторыя Праваслаўя роднага краю», «Сям'я — спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцяў», «Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях». У выніку было намінавана і вылучана на заахвочванне 39 конкурсных работ.

У склад журы ўвайшлі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін (старшыня журы), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскі (намеснік старшыні), галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. А. Рынкевіч (сакратар журы), намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А. І. Радчанка, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С. В. Бацян, сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы Т. А. Самайлюк і член Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Т. А. Квасава.

Пасля зацвярджэння пратакола пасяджэння журы мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, інфармацыя пра пераможцаў будзе апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай ЦарквыНацыянальнай бібліятэкі БеларусіСінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ і сайце «Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі».

Штогадовы рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка — цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання» заснаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой з мэтай удасканалення дзейнасці царкоўных і свецкіх бібліятэк, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў, а таксама актывізацыі работы па выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Распараджэнне па Беларускай Праваслаўнай Царкве «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання"» ад 12 снежня 2014 г., № 2189 падпісана мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, і ўзгоднена з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ. Саарганізатарамі конкурсу выступілі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзел у конкурсе прымаюць таксама бібліятэкі, якія знаходзяцца ў ведамстве іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі / Church.by