Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначальвае дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на цырымоніі развітання з новаспачылым Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II

21 сакавіка 2026

top.jpg

Па благаславенню Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін узначальвае дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на цырымоніі развітання з новаспачылым Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II.

Увечары 21 сакавіка 2026 года яго Высокапраасвяшчэнства ўзначаліў заупакойную ліцію ля труны новаспачылага ў Кафедральным саборы Святой Тройцы (Самеба) у Тбілісі.

Напярэдадні Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Патрыярха Іліі II.

«Праваслаўныя вернікі Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб завяршэнні зямнога шляху Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II. Адышоў да Госпада верны працаўнік вінаградніка Хрыстова, імя якога назаўжды ўпісана ў гісторыю дзяржавы і народа Грузіі», — адзначыў Патрыяршы Экзарх.

Мітрапаліт Веніямін падкрэсліў, што Патрыярх Ілія II карыстаўся вялікай павагай і аўтарытэтам ва ўсім праваслаўным свеце, і ўспомніў яго візіт у Беларусь у 2013 годзе з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі.

«Духоўны подзвіг Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II стаў жывой пропаведдзю Хрыста не толькі на карысць грузінскага народа, але і дзеля захавання брацкіх сувязяў паміж цэрквамі, нагадваючы нам, што мы — адзінае цела Хрыстова, злучанае адной верай і любоўю», — гаворыцца ў спачуванні.

Пахаванне Патрыярха адбудзецца ў нядзелю, 22 сакавіка. Як і завяшчаў Прадстаяцель Грузінскай Праваслаўнай Царквы, яго пахаваюць у Сіёнскім саборы ў Тбілісі.

Развітанне са спачылым архіпастырам пачалося 18 сакавіка. Праводзіць яго ў апошні шлях выйшлі тысячы людзей. Жалобная працэсія прайшла ад будынка Патрыярхіі да сабора Святой Троіцы, які адкрыты ў гэтыя дні кругласутачна.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж