Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прымае ўдзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
09 сакавіка 20179 сакавіка 2017 года ў зале пасяджэнняў Свшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пачалося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Вітаючы членаў Сінода, Патрыярх Кірыл, у прыватнасці, адзначыў: «Мы ўступілі ў юбілейны год, год ўспаміну пра трагічныя падзеі 100-гадовай даўніны, год, які мы асаблівым чынам прысвячаем памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх, і год, у якім мае адбыцца Архіерэйскі Сабор. Таму ў нас вялікі парадак дня як для сённяшняга пасяджэння, так і наогул для працы ў новым годзе».
Зважаючы на старанныую архіпастырскую працу, у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзнагародзіў пастаяннага члена Свяшчэннага Сінода мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені.
Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень) запрошаныя: мітрапаліт Мікалаеўскі і Ачакаўскі Піцірым; мітрапаліт Хабараўскі і Прыамурскі Уладзімір; мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан; епіскап Каракаскі і Паўднёва-Амерыканскі Іаан; епіскап Нар'ян-Марскі і Мезенскі Якаў.