Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у цырымоніі развітання з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II
22 сакавіка 202622 сакавіка 2026 года ў кафедральным саборы Святой Троіцы (Самеба) у Тбілісі адбылося развітанне са спачылым на 94-м годзе жыцця Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II, які стаяў на чале Грузінскай Праваслаўнай Царквы без малога 50 гадоў і стаў сапраўдным любячым айцом і духоўным папячыцелем усяго грузінскага народа.
На працягу пяці дзён труна з целам новаспачылага знаходзілася ў саборы. Увесь гэты час вернікі бясконцым патокам ішлі днём і ноччу, каб аддаць даніну памяці любімаму архіпастыру. У цырымоніі развітання прынялі ўдзел архіерэі і прадстаўнікі духавенства і ўлады Грузіі, а таксама шматлікія замежныя дэлегацыі. Па благаславенню Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы, накіраваную для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах, узначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Раніцай 22 сакавіка ў кафедральным саборы Святой Троіцы (Самебе) месцазахавальнік Патрыяршага Прастола Мітрапаліт Сенакскі і Чхароцкускі Шыа ўзначаліў Бажэственную літургію, пасля якой адбыўся чын адпявання спачылага. Па завяршэнні набажэнстваў труна з целам Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Іліі II была перанесена ў Сіёнскі сабор.
Па маршруце жалобнай працэсіі ад кафедральнага сабора Святой Троіцы (Самебы) да Сіёнскага сабора была арганізавана ганаровая варта з вайскоўцаў. Уздоўж усяго маршруту знаходзіліся дзясяткі тысяч вернікаў, якія з любоўю і ўдзячнасцю прыйшлі развітацца са сваім духоўным айцом. Сярод іх - больш за 50 тысяч хрэснікаў спачылага: з 2008 года Патрыярх Ілія II па сваёй ініцыятыве асабіста хрысціў усіх трэціх і наступных дзяцей венчаных бацькоў. Маладыя людзі і дзеці кідалі перад жалобным аўтамабілем кветкі і апладзіравалі са словамі «Мы любім цябе, Патрыярх!».
Цела Патрыярха Іліі II было пахавана злева ад алтара паўночнай часткі сабора паміж двума святынямі - Крыжам святой Ніны і Іверскай іконай Божай Маці.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

