Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў прыём у Пасольстве Расіі з нагоды Дня дыпламатычнага работніка

10 лютага 2018

top.jpg

9 лютага 2018 года ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня дыпламатычнага работніка.

Па запрашэнню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сурыкава Аляксандра Аляксандравіча у мерапрыемстве прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Гасцямі ўрачыстасці таксама сталі кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, прадстаўнікі дзяржаўных структур, культурныя і грамадскія дзеячы.

Church.by