Патрыяршы Экзарх і Міністр абароны прынялі ўдзел у круглым стале па тэме ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
31 студзеня 201830 студзеня 2018 года ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску адбыўся круглы стол «Беларуская Праваслаўная Царква — Узброеныя сілы і іншыя воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь: актуальныя пытанні ўзаемадзеяння».
Удзел у круглым стале прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; генерал-лейтэнант Андрэй Аляксеевіч Раўкоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь; генерал-маёр Лапо Анатоль Пятровіч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў; генерал-маёр унутранай службы Генадзь Фёдаравіч Ласута, намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; доктар гістарычных навук Ігар Аляксандравіч Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь; протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь; прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, афіцэры.
Мітрапаліт Павел выступіў з дакладам на тэму «Развіццё царкоўна-ваеннага ўзаемадзеяння і праблемы ўдасканалення ажыццяўлення пастырскай, духоўна-асветніцкай і патрыятычнай работы сярод вайскоўцаў, работнікаў адпаведных структур, службовых асоб і членаў іх сем'яў, ветэранаў».
Тэме «Аб далейшым удасканаленні ўзаемадзеяння Узброеных Сіл з Беларускай Праваслаўнай Царквой. Актуальныя пытанні духоўна-маральнага выхавання ў кантэксце выклікаў і рызык новага тысячагоддзя» прысвячалася выступленне Міністра абароны Андрэя Раўкова.
Тэму «Сучаснае ўспрыманне духоўных і маральных каштоўнасцяў мінулага стагоддзя і іх значэнне ў справе асветы і выхавання ваеннаслужачых» асвятліў парламентарый Ігар Марзалюк.
Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо выступіў з паведамленнем на тэму «15 гадоў плённага супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь».
Удзельнікі круглага стала канстатавалі, што ўзаемадзеянне сілавых структур Рэспублікі Беларусь з Беларускай Праваслаўнай Царквой дабратворна ўплывае на маральна-этычны клімат у воінскіх калектывах, натхняе вайскоўцаў на адказнае і добрасумленнае выкананне абавязкаў вайсковай службы.
Фота: сайт Гомельскай епархіі