Навагрудскае сястрыцтва аказала дапамогу шматдзетным сем'ям

08 жніўня 2018

IMG_9734.JPG

6 жніўня настаяцель храма святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія горада Навагрудка протаіерэй Вадзім Кузьміч і сёстры навагрудскага сястрыцтва наведалі шматдзетную сям'ю Аляксея і Наталлі Мазураў, у якой нядаўна нарадзілася пятае дзіця.

Напярэдадні сям'я атрымала вопратку для дзяцей, а ў гэты дзень ёй была аказана дапамога прадуктамі харчавання. Студэнткам Ганне і Марыі, а таксама вучню 7-га класа Міхаілу ў рамках акцыі «Збяром дзіця ў школу» былі ўручаны неабходныя прыналежнасці для вучобы.

У гэты ж дзень сям'і Таццяны Мамончык, у якой нарадзілася трэцяе дзіця, была аказана дапамога адзеннем і рэчамі для нованароджанага. Вопратку прывезлі для старэйшых дзяцей і для дарослых.

Атрымала ў сястрыцтве дапамогу і шматдзетная сям'я Ганны Кіцель, дзе ёсць дзеці-інваліды.

Навагрудская епархія Church.by