Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]

22 лютага 2026

top.jpg

Увечары 22 лютага 2026 года, у Нядзелю сырапусную, успамін Адамава выгнання (Даравальная нядзеля), Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў нядзельную вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Пасля адпусту Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прамовіў пропаведзь, у завяршэнне якой папрасіў ва ўсіх прабачэння і пажадаў дапамогі Божай у надыходзячым Вялікім посце.

Затым Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву на пачатак Вялікага посту.

Трансляцыя набажэнства вялася на афіцыйным YouTube-канале Беларускага Экзархату.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж