Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Рымскіх жаночага манастыра праведнай Сафіі Слуцкай у горадзе Слуцку

14 ліпеня 2026

top.jpg

14 ліпеня 2026 года, у дзень памяці бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, у Рыме пацярпелых, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Рымскіх жаночага манастыра праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у горадзе Слуцку.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Слуцкай епархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Лядна Слуцкага раёна протаіерэй Ігар Штэпа і клірыкі Слуцкай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Ігар Мартыс.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Надзеі Коржыч.

У храме маліліся ігумення Сафійскай абіцелі ігумення Анастасія (Коржыч), сёстры міласэрнасці манастырскага сястрыцтва, прыхаджане.

За богаслужэннем Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Анатоль Сыцько.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі быў здзейснены малебны спеў з хрэсным ходам.

Падчас хрэснага ходу Патрыяршы Экзарх здзейсніў заупакойную ліцію на месцы пахавання настаяцеля храма бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна протаіерэя Мікалая Паўлавіча Коржыча (1943-2011 гг.), пасля скону якога прыход быў ператвораны ў жаночы манастыр.

Па заканчэнні богаслужэння Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства, матушку ігуменню і прыхаджан з прастольным святам храма і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

Затым ігумення Анастасія падзякавала яго Высокапраасвяшчэнству за візіт у Сафійскую абіцель і паднесла святую прасфору.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж