Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ

21 лютага 2019

top.jpg

21 лютага 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.

Прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Іванавіч Тураў далажыў аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі.

Савет пастанавіў адкрыць спецыяльнасць «Тэалогія» у магістратуры Інстытута. Набор на яе будзе праводзіцца з лета гэтага года.

Прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Міхаіл Барысавіч Мазур далажыў аб матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні адукацыйнага працэсу.

На пасаду загадчыка кафедры біблістыкі і хрысціянскага веравучэння быў аднагалосна пераабраны кандыдат гістарычных навук Юрый Юр'евіч Афанасенка.

Далей члены Савета абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў навучальнага працэсу.

Church.by

Фотарэпартаж