Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі

11 снежня 2019

top.jpg

11 снежня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архірэйскай рады Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічаў таксама протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскай рады.

Архіпастыры абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў парафіяльнага і царкоўна-грамадскага жыцця ў межах Мінскай вобласці.

Church.by