Мітрапаліт Філарэт прыняў віншаванні з днём Ангела ад прадстаўнікоў Царквы, дзяржавы і грамадскасці
15 снежня 201814 снежня 2018 года, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага, мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з днём тэзаімянінаў.
Павіншаваць Ганаровага Патрыяршага Экзарха прыйшлі: Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Віктаравіч Бабіч, прадстаўнікі рэгіянальнай улады, духоўных школ, ігуменні і сёстры жаночых манастыроў, святары.