Кіраўнік дзяржавы павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём Ангела
15 снежня 201714 снежня 2017 года, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага — дзень тэзаімянінаў Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, у Мінскае епархіяльнае ўпраўленне нанеслі візіт Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка.
Высокіх гасцей прынялі мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. На сустрэчы прысутнічаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Наталля Качанава агучыла і ўручыла мітрапаліту Філарэту віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
«Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне на карысць грамадства і Праваслаўнай Царквы з'яўляецца прыкладам высокай маралі і самаахвярнасці. Вынікі Вашых прац па ўмацаванню хрысціянскіх традыцый, маральнаму аздараўленню грамадства з удзячнасцю ўспрыняты грамадзянамі нашай краіны», — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Васіль Жарко павіншаваў Высокапраасвяшчэннага ўладыку з днём Ангела ад імя Кіраўніка Урада Рэспублікі Беларусь.