-
Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
14 верасня 201912 верасня Мінскую духоўную акадэмію наведаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. Госця сустрэў рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Божай Маці
14 верасня 2019У другі дзень урачыстасцяў перад саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Юравіцкага мужчынскага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
падрабязна » -
Семінар «Дзеці на прыходзе» адбудзецца ў Бабруйскай епархіі
14 верасня 201924-25 верасня ў зале епархіяльных сходаў Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пройдзе семінар «Дзеці на прыходзе». Мэта мерапрыемства — тэарэтычнае знаёмства са зместам канцэпцыі фарміравання максімальна спрыяльных умоў выхавання дзяцей на прыходах, а таксама асноўнымі прынцыпамі сістэмнай парафіяльнай апекі над дзецьмі. Перад слухачамі выступіць кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Генадзь (Вайцішка).
падрабязна » -
Дні праваслаўнай культуры «Хваліте імя Господне!» пройдуць у сталіцы Беларусі
13 верасня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прыход храма праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у горадзе Мінску правядзе дні праваслаўнай культуры «Хваліте імя Господне!» з 18 верасня па 10 лістапада. У праграме: духоўныя спевы, аўтарская паэзія членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, выступленні артыстаў эстрады.
падрабязна » -
У Тураўскай епархіі пачаліся ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Божай Маці
12 верасня 2019Сёлета двухдзённае святкаванне было вырашана прысвяціць 180-годдзю Полацкага царкоўнага сабора, 155-годдзю перадачы комплексу Юравіцкай абіцелі Мінска-Беларускай епархіі, 35-годдзю ўсталявання святкавання Сабора Беларускіх святых і 30-годдзю ўтварэння Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
10 верасня 2019
11 верасня ў 20:00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта «Белым па чорным. Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна», які стаў адным з пераможцаў міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
падрабязна » -
Літургія на беларускай мове была здзейсненая ў ніжняй царкве Гродзенскага Старога замка
09 верасня 20198 верасня, у рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, у ніжняй царкве Старога замка горада Гродна была здзейснена Літургія на беларускай мове. Узначаліў богаслужэнне настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой. Па словах айца Георгія, верагодна, гэта першая за стагоддзі Літургія, адслужаная на гэтым месцы.
падрабязна » -
Больш за 1240 дзяцей атрымалі падарункі ад Гомельскай епархіі
09 верасня 2019Традыцыйная штогадовая акцыя «Збяры партфель у школу» завяршылася ў Гомельскай епархіі. Прыходы і епархіяльны аддзел па сацыяльнаму служэнню сабралі ахвяраванні для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы сем'яў, а таксама для выхаванцаў сацыяльных устаноў і падапечных грамадскіх дабрачынных арганізацый.
падрабязна » -
07 верасня 2019
На выставе прадстаўлены кірылічныя выданні XVII-XVIII стагоддзяў, такія як «Служэбнік» (1601), «Анфалагіён» (1619) «Трыадыён» (1664), «Псалтыр» (1737), рэдкія і ўнікальныя выданні Новага Запавету з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага кабінета Гомельскай епархіі і Музея Бібліі Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
Для журналістаў Бабруйска арганізавалі прэс-тур па храмах горада
07 верасня 20194 верасня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма Бабруйская епархія правяла аднадзённы прэс-тур па храмах горада Бабруйска для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама
07 верасня 2019Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні дзейнасці епархіі, узаемадзеяння з гарадской адміністрацыяй, а таксама выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва новых храмаў.
падрабязна » -
У Брэсце адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Спадчына святая»
07 верасня 2019Канцэрт быў прымеркаваны да святкавання 1000-годдзя горада над Бугам. Перад пачаткам мерапрыемства адбыўся падзячны малебен Госпаду ў памяць пра юбілей горада. Богаслужэнне здзейсніў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
падрабязна » -
07 верасня 2019
6 верасня ў горадзе над Бугам пачаліся афіцыйныя трохдзённыя ўрачыстасці з нагоды 1000-годдзя горада Брэста. Адным з першых мерапрыемстваў, прысвечаных Брэсцкаму міленіуму, стала правядзенне ўрачыста-святочнай канцэртнай праграмы.
падрабязна » -
У БДМУ адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года
06 верасня 20195 верасня ў інтэрнаце № 4 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года. Усе жадаючыя студэнты, выкладчыкі, работнікі інтэрната і ўніверсітэта мелі магчымасць папрасіць Божай дапамогі перад пачаткам вучобы і працы.
падрабязна » -
06 верасня 2019
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвярджаецца рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, якое прадугледжвае выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў.
падрабязна »
