-
Ідзе рэгістрацыя на ўдзел у злёце моладзі Барысаўскай епархіі
05 ліпеня 2019Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна 18-21 ліпеня пройдзе традыцыйны штогадовы злёт-сплаў на плытах па рацэ Бярэзіна, арганізаваны аддзелам па справах моладзі Барысаўскай епархіі. Рэгістрацыя на ўдзел у злёце завяршаецца 15 ліпеня.
падрабязна » -
04 ліпеня 2019
8 ліпеня ў Доме прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, БПЦ і беларускіх гісторыкаў. 12 ліпеня ў канферэнц-зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе адкрытая навукова-практычная лекцыя «Этычныя выклікі XXI стагоддзя». Лекцыю правядзе кіраўнік Маскоўскага НДІ пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук Аляксандр Чучалін. Асвячэнне храма ў гонар страстацерпца Яўгенія Боткіна адбудзецца 13 ліпеня. Чын асвячэння і Бажэственную літургію ў храме ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
З 30 ліпеня па 1 жніўня адбудзецца моладзевы экалагічны злёт Гродзенскай епархіі
03 ліпеня 2019З 30 ліпеня па 1 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва (Гродзенская епархія) адбудзецца XII экалагічны злёт «Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё».
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі Феадосій наведаў папраўчую калонію ў Глыбокім
03 ліпеня 2019Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій наведаў выпраўленчую ўстанову «Папраўчая калонія асаблівага рэжыму № 13 горада Глыбокае» ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
падрабязна » -
Праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся» прайшлі ў Пінску
02 ліпеня 201928 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыліся Пятыя праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся».
падрабязна » -
Мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін здзейсніў Літургію ў Жыровіцкай абіцелі
02 ліпеня 201930 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Троіцы, Усіх святых, якія у зямлі Рускай праславіліся, Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра здзейсніў мітрапаліт Саратаўскі і Вольскі Лонгін у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, рэктара Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
На беразе Заронаўскага возера было здзейснена масавае хрышчэнне
02 ліпеня 2019Кіраўнік місіянерскага аддзела Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Лесавой здзейсніў масавае хрышчэнне ў вёсцы Заронава Віцебскага раёна.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2019 года
01 ліпеня 2019Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на ліпень 2019 года.
падрабязна » -
30 чэрвеня 2019
30 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, якія ў зямлі Рускай праславіліся, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
29 чэрвеня 2019
29 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыліся аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
Тураўская епархія запрашае прыняць удзел у хрэсным ходзе на веласіпедах
28 чэрвеня 2019Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 6 ліпеня адбудзецца хрэсны ход на веласіпедах па маршруце Калінкавічы — Юравічы. Епархія запрашае дарослых і дзяцей напярэдадні дня святкавання памяці дабраверных Пятра і Фяўронні, заступнікаў сям'і і шлюбу, прыняць удзел у хрэсным ходзе і памаліцца за моцныя сем'і і шчаслівае дзяцінства.
падрабязна » -
Лекцыя «Як правільна любіць сябе?» адбудзецца ў Мінскай духоўнай акадэміі 1 ліпеня
27 чэрвеня 2019На астатак лета асветніцкія курсы «Святло Праваслаўя» пры МінДА сыходзяць на канікулы, але ў выглядзе выключэння ў наступныя два месяцы адбудуцца 2-3 лекцыі з цікавымі гасцямі. Першая з іх пройдзе ўжо 1 ліпеня. Вядомы праваслаўны псіхолаг Марына Філонік (Масква) выступіць на тэму «Як правільна любіць сябе? Самаацэнка, пакора і асуджэнне».
падрабязна » -
Прадстаўнікі ААН наведалі Юравіцкі манастыр
27 чэрвеня 201925 чэрвеня прадстаўнікі праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі з афіцыйным візітам наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы Тураўскай епархіі і аказалі дабрачынную дапамогу на развіццё матэрыяльнай базы манастыра для ажыццяўлення асветніцкай дзейнасці.
падрабязна » -
На падвор'і Гомельскага Мікольскага манастыра прайшла першая змена епархіяльнага дзіцячага лагера
27 чэрвеня 2019З 14 па 23 чэрвеня ў вёсцы Цяруха на падвор'і Мікольскага мужчынскага манастыра адбыўся турыстычны лагер для дзяцей і падлеткаў з нядзельных школ Гомельскай епархіі. Лагер сабраў 29 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
26 чэрвеня 2019Вучоны савет, у прыватнасці, прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
падрабязна »
