- 
                                                                          Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы наведалі мітынг-рэквіем у Трасцянцы 03 верасня 2019У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбыліся дабрачынная працоўная акцыя «Дзень памяці» і мітынг-рэквіем, прымеркаваныя да 75-годдзя правядзення першага мітынгу ў памяць аб ахвярах лагера смерці. падрабязна »
- 
                                                                          У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар па супрацьдзеянню алкагалізму і наркаманіі 03 верасня 20193 верасня ў горадзе Брэсце адбыўся семінар для духавенства Брэсцкай епархіі, адказнага за работу аддзела па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму. Мерапрыемства наведаў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. падрабязна »
- 
                                                                          Архіпастыры Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства 02 верасня 20191 верасня па заканчэнні Літургіі ў Свята-Троіцкім саборы горада Слоніма архіепіскап Навагрудскі Гурый і епіскап Лідскі Парфірый пабывалі на гарадскіх урачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства. падрабязна »
- 
                                                                          Урачыстасці ў гонар абраза Божай Маці «Усецарыца» адбыліся ў старажытным храме ў Сынкавічах 02 верасня 2019Бажэственную літургію ў храме Архістратыга Міхаіла здзейснілі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Шэраг спеваў, якія праслаўляюць Царыцу Нябесную, быў выкананы на беларускай мове. падрабязна »
- 
                                                                         02 верасня 2019 02 верасня 201930 жніўня ў Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, які папярэднічаў пачатку 2019/2020 навучальнага года. падрабязна »
- 
                                                                          У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор абітурыентаў 02 верасня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі аб'яўлены дадатковы набор на багаслоўска-пастырскае аддзяленне завочнай формы навучання і багаслоўска-педагагічнае аддзяленне завочнай формы навучання. Падача дакументаў падоўжаная да 6 верасня, уступныя экзамены пройдуць 7 верасня. падрабязна »
- 
                                                                          Патрыяршы Экзарх прадставіў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація пастве Полацкай епархіі 01 верасня 20191 верасня, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка. падрабязна »
- 
                                                                         01 верасня 2019 01 верасня 2019Гасцямі ўрачыстасці сталі выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей і падлеткаў, якія засталіся без апекі бацькоў. Епіскап Полацкі Ігнацій, які ўзначальваў богаслужэнне, уручыў хлопцам і дзяўчатам на малітоўную памяць кнігі, а школе-інтэрнату перадаў у дар мікрафоны і стойкі да іх. падрабязна »
- 
                                                                          У Слоніме асвячана капліца ў гонар святых Пятра і Фяўроніі 31 жніўня 201931 жніўня архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі ў горадзе Слоніме асвячэнне капліцы ў гонар святых дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні, у манастве Давіда і Еўфрасінні, Мурамскіх цудатворцаў. На асвячэнне капліцы на чале з уладыкам Веніямінам прыбыла навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Удзельнікі экспедыцыі даставілі на Слонімскую зямлю Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга і запалілі лампаду ў новазбудаванай капліцы. падрабязна »
- 
                                                                         31 жніўня 2019 31 жніўня 201931 жніўня, напярэдадні Нядзелі 11-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. падрабязна »
- 
                                                                          Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў) абраны вікарыем Гомельскай епархіі 30 жніўня 2019Заслухаўшы рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Гомельскую епархію, члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі абраць архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, вікарыем Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі». падрабязна »
- 
                                                                          Епіскап Бараўлянскі Ігнацій прызначаны на Полацкую кафедру 30 жніўня 2019Свяшчэнны Сінод задаволіў прашэнне архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія аб залічэнні яго на спачын у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Праасвяшчэнным Полацкім і Глыбоцкім вызначана быць епіскапу Бараўлянскаму Ігнацію, вікарыю Мінскай епархіі. падрабязна »
- 
                                                                          Стартавала XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» 29 жніўня 2019Раніцай 28 жніўня, у свята Успення Прасвятой Багародзіцы, са Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска выправілася ў шлях XXVI навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Канчатковым пунктам экспедыцыі стане Слонім, дзе 1 верасня адбудзецца маштабнае святкаванне Дня беларускага пісьменства. падрабязна »
- 
                                                                         28 жніўня 2019 28 жніўня 201928 жніўня, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. падрабязна »
- 
                                                                         27 жніўня 2019 27 жніўня 201927 жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. падрабязна »



