Дзіцячы кінаклуб пры Магілёўскім духоўна-асветніцкім цэнтры імя свц. Георгія (Каніскага) стаў лаўрэатам Міжнароднага дзіцячага фестывалю кіно і тэлебачання «Кінасвет»

22 кастрычніка 2024

top.jpg

Дзіцячы кінаклуб «DaBro» пры духоўна-асветніцкім цэнтры імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі стаў адным з пераможцаў VIII Міжнароднага дзіцячага фестывалю кіно і тэлебачання «Кінасвет». Кароткаметражны фільм рабят «Простыя гісторыі» стаў лепшым у намінацыі «Мастацкі фільм» праграмы «Кіналідар» (фільмы, якія зняты дзецьмі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў і раскрываюць духоўна-маральныя каштоўнасці). Кіруе кінаклубам Марыя Уладзіміраўна Абрамовіч, якая здолела аб'яднаць творчых падлеткаў і стварыць ужо некалькі праектаў. «Простыя гісторыі» — гэта дзіцячы погляд на «Гімн любові» апостала Паўла, прытча пра тое, як навучыцца любові, дружбе, міласэрнасці і ўзаемадапамозе. Пазнаёміцца з фільмам-пераможцам можна па спасылцы.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok