Завяршыўся трыццацідзённы марафон «Акафісты беларускім святым», які праходзіў на адукацыйным партале «Амафор» Мінскай духоўнай семінарыі

29 ліпеня 2025

akafist-2-1024x576.png

28 ліпеня завяршыўся трыццацідзённы марафон «Акафісты беларускім святым», які праходзіў на адукацыйным партале «Амафор» Мінскай духоўнай семінарыі.

Марафон стартаваў 28 чэрвеня, у дзень памяці Сабора Беларускіх святых, па благаславенню рэктара семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча. Штодня на платформах YouTube і Rutube размяшчалася па адным акафісту беларускім святым альбо асабліва шануемым у Беларусі абразам Божай Маці. Многія з іх былі прадстаўлены ў аўдыёфармаце ўпершыню. У рэпертуары выкарыстаны розныя распевы, што надае кожнаму акафісту індывідуальнае гучанне і музычную выразнасць. Выпускі суправаджаліся кароткім жыціем святога або даведачнай інфармацыяй.

У завяршэнне марафону быў апублікаваны аўдыёзборнік акафістаў, даступны на вядучых музычных сэрвісахЯндекс МузыкаSpotifyApple Music / iTunesVK МузыкаЗвук, а таксама Podster.fm, SoundCloud, МТС Музыка і іншых. Усе акафісты таксама сабраны на сайце партала «Омофор» у адзіны анлайн-курс.

У працы над праектам удзельнічалі:

іерэй Арцемій Кірко, іераманах Агафангел (Будзішын), свяшчэннаінак Сава (Шапавалаў); протадыякан Андрэй Скробат.

Састаў хору: чытальнік Арсеній Аўтушэнка (рэгент), чытальнік Антоній Кудласевіч, чытальнік Іаан Кудласевіч, Уладзіслаў Калач, Мікалай Грозаў; Павел Дзенісенка, Андрэй Кручко.

Кансультанты праекта: протаіерэй Іаан Задаражын, старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і мастацтве Беларускай Праваслаўнай Царквы; Ірына Цімашэнкава, куратар рэгенцкай спецыялізацыі АЦМ Мінскай духоўнай семінарыі.

Рэдактары: протадыякан Павел Бубноў, Аркадзь Варонка, Данііл Дзятлаў.

Апрацоўка гуку: чытальнік Антоній Яфіменка, Аркадзь Варонка, Уладзіслаў Калач.

Асістэнты: Вікторыя Ганчарык, Андрэй Андрыеўскі, Мікіта Канаховіч, Сімяон Пархамчук.

Пераклад: Варвара Режабек.

Кіраўнік праекта: чытальнік Антоній Яфіменка.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы кампаніі ТАА «Архитектон».

За анонсамі праекта можна сачыць у суполках Telegram и Viber.

 Мінская духоўная семінарыя / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok