У Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр запрашаюцца юнакі і дзяўчаты для ўдзелу ў праграме «Моладзевыя манастырскія духоўныя выхадныя»
26 лютага 2026Па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў духоўным цэнтры пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры з Вялікага посту пачынаецца рэалізацыя новай практыка-арыентаванай праграмы для маладых людзей 18-35 гадоў «Моладзевыя манастырскія духоўныя выхадныя».
У аснове праграмы ляжыць асэнсаванне сучаснай «практыкі рэтрытаў» (адзіноты), якая сёння распаўсюджана і запатрабавана сярод моладзі. Арганізатары адзначаюць, што манастырскія дні з мэтанакіраванай праграмай, прысвечанай тэме пакаяння, могуць стаць больш глыбокім і змястоўным духоўным вопытам, пры гэтым напаўненне праграмы носіць выключна праваслаўны характар: у адрозненне ад усходніх або свецкіх рэтрытаў, праваслаўная адзінота разумеецца не як псіхалагічная разгрузка, а як засяроджаная духоўная дзейнасць, дзе манастыр выступае духоўнай лякарняй, а духаўнік дапамагае ўдзельніку ўбачыць страсці і вызначыць шлях іх пераадолення праз малітоўнае правіла, удзел у таінствах і дабрадзейнасць.
Праграма прадугледжвае цыкл з васьмі трохдзённых адасабленняў (з пятніцы па нядзелю), кожнае з якіх прысвечана адной з васьмі галоўных страсцей і процілеглай ёй цноце. Удзельнік можа далучыцца з любога модуля; пры гэтым цыкл выбудаваны паслядоўна. Паміж мерапрыемствамі прадугледжаны «хатнія заданні» для практыкі ў свеце.
У ліку ключавых прынцыпаў заяўлены цішыня (маўчанне), сціпласць і прастата ў побыце, саборная малітва і ўдзел у набажэнствах, а таксама магчымасць асабістай гутаркі са святаром для споведзі і парады.
Найбліжэйшае мерапрыемства адбудзецца 6-8 сакавіка 2026 года ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Тэма — «Тактыка барацьбы са зстрасцямі і вырошчванне дабрадзейнасцяў».
Удзельнікаў запрашаюць да ўдзелу ў лекцыях-гутарках і практычных семінарах, да сумеснай малітвы і богаслужэнняў (малебны, усяночнае трыванне, Бажэственная літургія), а таксама да знаёмства з манастыром. Размяшчэнне прадугледжана ў манастырскім паломніцкім доме, харчаванне — у манастырскай трапезнай. Рэкамендуемы арганізацыйны ўзнос (пражыванне і харчаванне) — 50 беларускіх рублёў.
Кароткая праграма (6–8 сакавіка):
- 6 сакавіка-заезд з 10:00, размяшчэнне ў Доме паломніка, экскурсія, уступная гутарка «Правілы і дух адзіноты», вячэрнія малітвы.
- 7 сакавіка — ранішнія малітвы і малебен, практычныя семінары, наведванне семінарскай бібліятэкі, вячэрняе набажэнства, споведзь для жадаючых, гутарка са святарамі.
- 8 сакавіка — ранняя Бажэственная літургія ў Мікольскім храме, выніковая гутарка і дарожная карта дзеянняў, малебен ва Успенскім саборы, ад'езд у 12:00.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца па спасылцы.
Дадатковая інфармацыя — па тэлефоне +375-333-400-543.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

