У суботу другой сядміцы Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
11 сакавіка 201711 сакавіка 2017 года, у суботу другога тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Уладзімір Назараў.
Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду, а затым звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў і падаў прыхаджнам архіпастырскае благаславенне. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, уладыка Павел ўручыў ім прасфоры і ружы.