У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў на тэму «Дзяржава і рэлігійныя арганізацыі. Сумесная дзейнасць па абароне традыцыйных каштоўнасцей і падтрымцы інстытута сям'і»

12 лютага 2026

top.jpg

12 лютага 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ на тэму «Дзяржава і рэлігійныя арганізацыі. Сумесная дзейнасць па абароне традыцыйных каштоўнасцяў і падтрымцы Інстытута сям'і».

Мерапрыемства стала працягам дыялогу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання з прадстаўнікамі Царквы па актуальных праблемах развіцця беларускага грамадства, пачатага ў Жыровічах у маі 2025 года.

У круглым стале прынялі ўдзел парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і рэлігійных канфесій. Мадэратарам выступіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Мікалай Бузін у каментарыі журналістам адзначыў, што пытанне міжканфесійнага міру, адзінства — гэта краевугольны камень, які дазваляе развіваць краіну, жыць дзяржаве і фарміравацца грамадству. Парламентарый падкрэсліў, што краіна можа быць моцнай толькі дзякуючы адзінству ўсіх слаёў грамадства, цэментуючай асновай якога з'яўляюцца вера і нашы каштоўнасці. Таксама была звернута ўвага на тое, што тэма круглага стала вызначана з улікам мэт і задач праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бягучую пяцігодку, правядзення Года беларускай жанчыны, даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеных пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Для аб'яднання намаганняў у дасягненні пастаўленых задач, як адзначыў Мікалай Бузін: «Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў запрасіла да дыялогу прадстаўнікоў асноўных канфесій Беларусі. Для нас важна меркаванне кожнага, каму дарагая будучыня краіны і беларускага народа».

Выступаючы на круглым стале, епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, вікарый Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у сваім слове адзначыў: «Беларуская Праваслаўная Царква бачыць у нашай сустрэчы важны крок у развіцці дыялогу па прасоўванні традыцыйных каштоўнасцяў нашага народа, пачатага ў Жыровічах, і пацвярджэнне агульнасці мэт у справе падтрымкі інстытута сям'і. Падтрымка сям'і — не прыватнае пытанне, а стратэгічная дзяржаўная задача, у вырашэнні якой Царква з'яўляецца натуральным саюзнікам дзяржавы».

Далей епіскап Аўксенцій сказаў: «Сёння сям'я перажывае няпростыя часы. Размываецца паняцце мацярынства і шлюбу, замест моцных саюзаў ўсё шырэй распаўсюджваюцца грамадзянскія шлюбы без абавязацельстваў, без дзяцей. Навошта ствараць сям'ю, калі можна жыць, як падабаецца, рабіць тое, што хочацца? Гэта шлях у некуды. Без маралі, маральнасці, святла, святасці мы прыйдзем у цемру, дзе кожны будзе бачыць і чуць толькі сябе. Мы павінны зноў звярнуцца да святога вопыту Царквы».

Архіпастыр адзначыў, што найбольш бачны прыклад прытрымлівання нашых традыцыйным каштоўнасцяў мы знаходзім у жыцці святых. Толькі вярнуўшыся да духоўных вытокаў нашага народа, разам з матэрыяльнай і сацыяльнай падтрымкай сем'яў, мы зможам убачыць сапраўднае пераўтварэнне нашага грамадства.

Таксама на круглым стале выступілі Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, вікарны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Касабуцкі, пастар Евангелічна-Лютэранскіх суполак у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Татарнікаў, галоўны рабін аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Рэспубліцы Беларусь Рыгор Абрамовіч, муфтый РРА «Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь» Абу-Бекір Шабановіч, старшыня Саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Леанід Міховіч, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец і іншыя.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і рэлігійных арганізацый, важнасць захавання і падтрымкі інстытута сям'і, а таксама сумесныя дзеянні, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў, алкагалізму, наркаманіі і іншых асацыяльных з'яў.

У рамках круглага стала нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выставу ўнікальных экзэмпляраў галоўных кніг асноўных рэлігійных канфесій Беларусі. Сярод іх была прадстаўлена Астрожская Біблія 1581 года, якая з'яўляецца першым поўным выданнем Бібліі на царкоўнаславянскай мове.

sb.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok