У Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся ўрачыстасці з нагоды Актавага дня
12 лютага 202612 лютага 2026 года, у дзень памяці ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста, адбыліся ўрачыстасці з нагоды Актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі.
Бажэственную літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда, епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя.
Архіпастырам саслужылі рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, брація Жыровіцкай абіцелі, клірыкі Навагрудскай епархіі, выкладчыкі, студэнты і госці ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата.
На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Канстанцін Мачан быў удастоены права нашэння нагруднага крыжа з упрыгожваннямі.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў студэнт 5-га курса семінарыі Уладзіслаў Калач.
Пасля заамвоннай малітвы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў хіратэсію ў чытальнікаў студэнтаў 5-га курса бакалаўрыяту семінарыі.
На заканчэнне богаслужэння Патрыяршы Экзарх сардэчна павіншаваў усіх з галоўнай урачыстасцю семінарыі і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.
Па заканчэнні святочнай трапезы было зроблена агульнае фота ў семінарскім храме.
Затым у актавай зале адбыўся ўрачысты гадавы Акт, які адкрыў рэктар протаіерэй Віктар Васілевіч.
З прывітаннем у адрас Мінскай духоўнай семінарыі выступіў дырэктар Сінадальнай бібліятэкі Рускай Праваслаўнай Царквы імя Свяцейшага Патрыярха Аляксія II, намеснік старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, загадчык аспірантуры і прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі, намеснік стаўрапігіяльнага Андрэеўскага манастыра горада Масквы ігумен Дыянісій (Шлёнаў). Па заканчэнні прывітальнага адрасу адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай семінарыяй і Сінадальнай бібліятэкай Рускай Праваслаўнай Царквы.
З віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў урачыстасці таксама звярнуліся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Алена Бурык, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы Васіль Сянько, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Хоміч, консул-саветнік Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне Гаўрыіл Мамантаў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі іерэй Сцяфан Варапай.
Па заканчэнні прывітальных адрасоў было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай семінарыяй і Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па катэхізацыі.
Далей прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан абвясціў віншавальныя адрасы, якія паступілі ў адрас духоўнай школы.
Затым старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Раманчук правёў прэзентацыю ўнікальнага вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Праваслаўя на Беларускіх землях ад старажытнасці да 1914 года». У ходзе прэзентацыі быў падкрэслены фундаментальны характар выдання і адзначана яго значнасць для вывучэння гісторыі Царквы і падрыхтоўкі будучых пастыраў.
Кіраўнік аддзела па культурна-гістарычнай і інфармацыйна-выдавецкай рабоце семінарыі протадыякан Павел Бубноў прадставіў мультымедыйную прэзентацыю «Святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая: Паходжанне, зямное жыццё, шанаванне (1586-1612)», прысвечанага 440-годдзю з дня нараджэння святой.
Пасля чаго Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Венімін уручыў узнагароды студэнтам семінарыі.
Завяршылася ўрачыстая частка канцэртам, падрыхтаваным змяшаным хорам Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама педагогамі і выхаванцамі Жыровіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

