У Мінскай духоўнай акадэміі ўшанавалі памяць схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна)
31 студзеня 202630 студзеня 2026 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя жыровіцкаму старцу схіархімандрыту Мітрафану (Ільіну).
Пасля ранішніх малітваў у акадэмічным дамавым храме рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў) узначаліў служэнне памінальнай ліціі. Затым у чытальнай зале акадэмічнай бібліятэкі была адкрыта выстава літаратуры, прысвечаная жыццю і духоўнай спадчыне старца.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, архімандрыт Афанасій падзяліўся асабістымі ўспамінамі пра схіархімандрыта Мітрафан і коратка ахарактарызаваў прадстаўленыя на выставе выданні. Як было адзначана, многія з іх утрымліваюць унікальныя звесткі, успаміны сучаснікаў старца, а таксама ілюстрацыйныя матэрыялы, звязаныя з жыровіцкім падзвіжнікам.
Схіархімандрыт Мітрафан (у свеце Мікалай Цімафеевіч Ільін) нарадзіўся ў 1915 годзе на Далёкім Усходзе. Дзяцінства і юнацтва правёў на Тамбоўшчыне, куды яго сям'я пераехала напярэдадні рэвалюцыі. Ён скончыў Маскоўскі аўтадарожны інстытут, а перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны на працу ў Брэсцкую вобласць. У гады акупацыі пайшоў у партызанскі атрад і ўдзельнічаў у баявых аперацыях.
Пасля вайны схіархімандрыт Мітрафан умацаваўся ў царкоўным жыцці і стаў паслушнікам Жыровіцкага Успенскага манастыра, дзе прыняў іначаскі і манаскі пострыг, а ў старэчым узросце — вялікую схіму. Асноўны послух айца Мітрафана быў за «свячной лаўкай», дзе ён прымаў запіскі, гутарыў з паломнікамі, адказваў на духоўныя пытанні, суправаджаючы свае парады малітвай і глыбокімі духоўнымі развагамі. Асаблівую ўвагу ён надаваў студэнтам Мінскіх духоўных школ у Жыровічах, павучаючы іх з лагоднасцю і любоўю.
З глыбокай павагай да схіархімандрыта Мітрафана ставіўся незабыўны Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Па яго благаславенню месца спачыну архіпастыра было вызначана побач з магілай старца.
Словы схіархімандрыта Мітрафана «будзем адзін за аднаго маліцца, каб у вечнасці не разлучыцца» і сёння знаходзяць жывы водгук у сэрцах тых, хто асабіста ведаў падзвіжніка, а таксама ў маладога пакалення студэнтаў духоўных школ Беларусі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

