У Беразіно прайшоў абласны семінар «Царква і ўстановы культуры: вопыт і перспектывы ўзаемадзеяння»

11 лютага 2026

top.jpg

10 лютага 2026 года ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся абласны семінар на тэму «Царква і ўстановы культуры: вопыт і перспектывы ўзаемадзеяння».

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады, адказных за сферу культуры ў раёнах, якія ўваходзяць у Барысаўскую епархію, а таксама благачынных царкоўных акруг і святароў епархіі.

У будынку бібліятэкі ўдзельнікам семінара былі прадстаўлены экспазіцыі і выставы, прысвечаныя гісторыі і традыцыям Праваслаўя на Бярэзіншчыне.

На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам выступіў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій. Уладыка падкрэсліў важную ролю культуры: «Культура дапамагае чалавеку ў яго духоўным, маральным станаўленні, узвышае чалавека і часам дапамагае ўзнесці розум да ўзвышаных Боскіх каштоўнасцяў».

Таксама з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльнай сферы Алеся Цітова і старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па культуры і царкоўным мастацтве протаіерэй Іаан Задарожын.

У ходзе семінара з дакладамі выступілі:

  • Алена Капыток, дырэктар ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева», якая расказала пра вопыт узаемадзеяння аддзела культуры Барысаўскага райвыканкама з прыходамі Барысаўскага благачыння на прыкладзе работы духоўна-асветніцкага цэнтра;
  • Марыя Бурымская, дырэктар ДУ «Бярэзінскі раённы цэнтр культуры», якая прадставіла практыку супрацоўніцтва ў рамках правядзення Велікоднага фестывалю «Велікоднай радасці ззянне»;
  • Вікторыя Калісава, загадчыца сектара культуры Смалявіцкага райвыканкама, якая падзялілася вопытам узаемадзеяння з прыходамі Смалявіцкага благачыння.

Завяршылася пленарная частка выступленнем благачыннага Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэя Ільі Ганчарука, які распавёў аб бягучых мерапрыемствах благачыння і азначыў магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва з установамі культуры.

borisoveparhia.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok