Працягваецца рэгістрацыя на V Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы — Мінск»
30 ліпеня 2026Адкрыта рэгістрацыя для ўдзелу ў V Усебеларускім хрэсным ходзе «Жыровічы — Мінск», які пройдзе з 18 па 26 жніўня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Арганізатарам малітоўнага шэсця выступае Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па развіцці паломніцтва і прынясенні святынь.
Хрэсны ход пачнецца пасля Бажэственнай літургіі ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры і завершыцца 26 жніўня, у дзень святкавання Мінскага абраза Божай Маці, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
За дзевяць дзён удзельнікі пераадолеюць каля 250 кіламетраў. Маршрут пройдзе праз чатыры епархіі і 21 храм. Далучыцца да хрэснага ходу можна як на ўвесь перыяд, так і на асобным участку шляху.
Для ўдзелу неабходна запоўніць электронную рэгістрацыйную форму. Анкета афармляецца асобна на кожнага ўдзельніка, уключаючы дзіця. Пры рэгістрацыі непаўналетняга неабходна ўказаць дадзеныя і кантактны тэлефон аднаго з бацькоў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў хрэснага ходу — по спасылцы.
З абноўленым маршрутам і месцамі прыпынкаў можна азнаёміцца на інтэрактыўнай карце.
Інтэрактыўная карта V Усебеларускага хрэснага ходу «Жыровічы-Мінск»
Даведачная інфармацыя прадастаўляецца па тэлефонах
+375 (29) 326-33-35;
+375 (25) 964-52-99 — Viber.
Для аператыўнага атрымання інфармацыі дзейнічаюць афіцыйныя суполкі хрэснага ходу: Viber; Telegram.
Перад рэгістрацыяй удзельнікам неабходна ўважліва азнаёміцца з памяткай хрэснаходца, у якой пазначаны ўмовы праходжання маршруту і начлегу, пералік неабходных рэчаў, патрабаванні да адзення, а таксама правілы паводзін і руху ў складзе хрэснага ходу.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

