Маскоўская Патрыярхія папярэджвае епархіі аб ашуканскіх лістах
23 верасня 2019Упраўленне спраў Маскоўскай Патрыярхіі разаслала ўсім епархіяльным архіерэям Рускай Праваслаўнай Царквы інфармацыйны ліст, у якім паведамляецца пра паступіўшыя ў некаторыя епархіі ашуканскія лісты нібыта ад імя Свяцейшага Патрыярха з просьбай аб пералічэнні грашовых сродкаў.
«Паведамляю Вам аб выяўленых фактах махлярства і накіравання падробленых лістоў у епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы, асабліва ў манастыры, ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, з просьбай аб пералічэнні грашовых сродкаў», — паведамляецца ў лісце за подпісам кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліта Цвярскога і Кашынскага Савы.
Маскоўская Патрыярхія нагадвае, што ашуканцы звяртаюцца да розных выдуманых зачэпак для збору грошай. Напрыклад, просяць пералічыць пэўную суму на лячэнне архіерэяў, рэстаўрацыю манастыроў і храмаў і да т. п.
Епархіяльным архіерэям загадана тэрмінова інфармаваць падведамныя ім манастыры і храмы аб магчымасці атрымання махлярскіх лістоў. Пра ўсе наяўныя падобныя выпадкі неабходна паведамляць у Упраўленне спраў Маскоўскай Патрыярхіі, нагадвае мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава.