Свяшчэнны Сінод прыняў дакумент «Стаўленне Царквы да генатэрапіі і генетычнай дыягностыкі»

17 ліпеня 2026

top.jpg16 ліпеня 2026 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы мелі меркаванне наконт распрацаванага Сінадальнай камісіяй па біяэтыцы дакумента «Стаўленне Царквы да генатэрапіі і генетычнай дыягностыкі» (журнал № 57).

Першапачатковая версія дакумента распрацоўвалася ў камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі. Праект дакумента быў шматразова абмеркаваны і дапрацаваны з улікам водгукаў, якія паступілі, пасля чаго прыняты на пасяджэнні згаданай камісіі Міжсаборнай прысутнасці.

Пасля ўтварэння Сінадальнай камісіі па біяэтыцы ў 2021 годзе адпаведная тэма была па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла перададзена камісіі, якая дапрацавала тэкст з прыцягненнем вядомых навукоўцаў-генетыкаў. Новая яго рэдакцыя была апублікавана ў першай палове 2026 года для збору водгукаў, пасля апрацоўкі якіх Камісіяй падрыхтаваны выніковы тэкст.

Члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі «Прыняць з наступным разглядам Архіерэйскім Саборам дакумент «Стаўленне Царквы да генатэрапіі і генетычнай дыягностыкі» ў якасці развіцця адпаведных палажэнняў Асноў сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы».

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok