Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід узяў удзел у царкоўных урачыстасцях з нагоды святкавання дня памяці Сабора прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх

14 сакавіка 2017

top.jpg

12 сакавіка 2017 года па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід узяў удзел у царкоўных ўрачыстасцях у Кіеве (Украіна) з нагоды святкавання дня памяці Сабора ўсіх прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх.

Як адзначаецца на сайце www.lavra.ua, у 2-ю Нядзелю Вялікага посту, у дзень памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы і Сабора прападобных і баганосных айцоў Пячэрскіх, Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый здзейсніў Бажэственную літургію ў Трапезным храме прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх.

Яго Блажэнству саслужылі: мітрапаліт Вышгарадскі і Чарнобыльскі Павел (намеснік Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры), мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, мітрапаліт Вінніцкі і Барскі Сімяон; архіепіскап Бучанскі Панцеляіман, архіеіскап Жытомірскі і Наваград-Валынскі Нікадзім, архіепіскап Нежынскі і Прылуцкі Ірыней, архіепіскап Макараўскі Іларый, архіепіскап Равенькоўскі і Свярдлоўскі Панцеляіман, архіепіскап Раменскі і Бурынскі Іосіф, архіепіскап Севераданецкі і Старабельскі Нікадзім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Львоўскі і Галіцкі Філарэт, епіскап Баярскі Феадосій, епіскап Дыянісій (Канстанцінаў), епіскап Ірпенскі Клімент, епеіскап Барадзянскі Варсанофій, епіскап Фастоўскі Даміян, епіскап Васількоўскі Мікалай, епіскап Залатаношскі Іаан, а таксама брація і госці манастыра ў свяшчэнным сане.

Падчас малога ўваходу Блажэннейшы мітрапаліт Ануфрый удастоіў насельнікаў манастыра, а таксама клірыкаў, якія нясуць послух ў сценах абіцелі, богаслужбовых узнагарод.

Пасля чытання Евангелля мітрапаліт Ануфрый звярнуўся да паствы з пропаведдзю, у якой распавёў аб жыціі свяціцеля Грыгорыя Паламы, які жыў у ХIV стагоддзі і сваім вучэннем адстаяў чысціню праваслаўнай веры ў палеміцы з Варлаамам Калабрыйскім, які няправільна вучыў аб Боскіх энергіях. Спасылаючыся на вучэнне святых айцоў, прыклады духоўнага жыцця падзвіжнікаў розных часоў, Яго Блажэнства сказаў, што святыя прападобныя Пячэрскія здабылі тую благадаць, дзякуючы якой яны ўжо ў зямным жыцці змаглі стаць сведкамі вечных даброт.

Па заканчэнні Літургіі былі пропеты трапар, кандак і велічанне прападобным Пячэрскім, а таксама прачытана малітва ўсім святым падзвіжнікам святой Пячэрскай абіцелі, пасля чаго Блажэннейшы ўладыка падзякаваў саслужыўшым архіпастырам і браціі за малітвы, а на ўсіх людзей, якія маліліся заклікаў Божае благаславенне, пажадаўшы ўсім здабываць хоць бы частку той благадаці, якую здабылі святыя айцы.

Тураўская епархія / Church.by