Епіскап Слуцкі Антоній прызначаны кіраўніком Гродзенскай епархіі
09 чэрвеня 20219 чэрвеня 2021 года члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы прынялі журнал, абмеркаваўшы яго з дапамогай сродкаў аддаленай сувязі.
Члены Свяшчэннага Сінода мелі абмеркаванне наконт рапарта Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна адносна прынятага на пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархату ад 8 чэрвеня гэтага года рашэння хадайнічаць перад Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Свяшчэнным Сінодам аб сыходзе на спачын архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія па стане здароўя і аб прызначэнні на Гродзенскую кафедру епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія з вызваленнем яго ад кіравання Слуцкай епархіяй.
Свяшчэнны Сінод пастанавіў адправіць архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія на спачын па стане здароўя згодна хадайніцтву Сінода Беларускага Экзархату, вызначыўшы месцам знаходжання Праасвяшчэннаму архіепіскапу Арцемію горад Мінск.
Праасвяшчэнным Гродзенскім і Ваўкавыскім вызначана быць епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію, які вызвалены ад кіравання Слуцкай епархіяй.
Часовае ўпраўленне Слуцкай епархіяй даручана Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну.