-
19 мая 2017
19 мая, у пятніцу 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святога праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
падрабязна » -
19 мая 2017
18 мая, у дзень памяці святой велікамучаніцы Ірыны, у храме Прадстаўніцтва Беларускага Экзархату і Патрыяршага падвор'я ў Пакроўскім (горад Масква) прайшлі прастольныя ўрачыстасці. Бажэственную літургію ўзначаліў настаяцель храма архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
падрабязна » -
19 мая 2017
У мерапрыемствах фестывалю прымаюць удзел прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, дзяржаўных і гарадскіх органаў улады, грамадскіх арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты, а таксама госці з Расіі і Літвы.
падрабязна » -
Саборнае маленне аб Украінскай Праваслаўнай Царкве здзейснілі святары і прыхаджане храмаў Навагрудка
19 мая 2017Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук заклікаў прыхаджан не спыняць малітвы аб тым, каб на Украіне быў згашаны грамадзянскі канфлікт і запанавалі мір і паразуменне.
падрабязна » -
Малітвы аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу былі ўзненесены ў храмах Слуцкай епархіі
19 мая 201718 мая ў храмах Слуцка-Салігорскай епархіі былі ўзнесены малітвы аб стойкасці Украінскай Праваслаўнай Царквы і аб дараванні міру брацкаму ўкраінскаму народу. У Спаса-Узнясенскім храме горада Нясвіжа малебны спеў пра дараванне міру Украіне ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
падрабязна » -
У Жыровіцкай абіцелі быў здзейснены малебен аб дараванні міру Украіне
19 мая 2017Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў малебен аб дараванні міру Украіне. Па заканчэнні набажэнства архіпастыр заклікаў манаскіх асоб, студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, прыхаджан і паломнікаў працягваць узносіць асаблівыя малітвы аб недапушчэнні антыцаркоўных і антынародных праектаў кіраўніцтва Украіны.
падрабязна » -
18 мая 2017
18 мая, у чацвер 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень святкавання іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска.
падрабязна » -
У Брэсцкай епархіі адбыўся семінар для царкоўных работнікаў
17 мая 201716 мая ў прыходзе сабора Уваскрэсення Хрыстова ў горадзе Брэсце пад старшынствам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана адбыўся семінар для царкоўных работнікаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі кожнага прыхода Брэсцкай епархіі — усяго 256 чалавек.
падрабязна » -
20 мая у Жыровічах пройдзе «Жыровіцкі фэст»
17 мая 201720 мая праваслаўная Беларусь адзначыць дзень яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. У гэты дзень у чацвёрты раз адкрые дзверы для сяброў фестываль «Жыровіцкі фэст». Мэта мерапрыемства — аб'яднаць людзей вакол урачыстасці, якая штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі.
падрабязна » -
Жыхары аграгарадка Хорастава ўвекавечваюць памяць землякоў, спаленых у храме нацыстамі
17 мая 201714 мая былі асвечаныя новыя крыжы для купалоў Пакроўскага храма ў аграгарадку Хорастава Салігорскага раёна. Узвесці на храме новыя крыжы і купалы вырашылі самі прыхаджане ў памяць аб сваіх земляках, зажыва спаленых у царкве нацысцкімі акупантамі на Стрэчанне Гасподняе ў 1943 годзе.
падрабязна » -
24 хоры прынялі ўдзел у фестывалі «Пойте Богу нашему, пойте»
17 мая 2017У Доме культуры горада Драгічына прайшоў XVI Епархіяльны фестываль праваслаўных духоўных песнапенняў «Спявайце Богу нашаму, спявайце». Гэты пеўчы форум традыцыйна праводзіцца ў велікодны перыяд па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.
падрабязна » -
16 мая 2017
16 мая, у аўторак 5-га тыдня пасля Вялікадня, дзень памяці прападобнага Феадосія, ігумена Кіева-Пячэрскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўстанаўленне крыжа ў будучым храме ў гонар Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў горадзе Мінску, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.
падрабязна » -
25 мая ў Петра-Паўлаўскім саборы Мінска будзе здзейснена паніхіда па Максіму Багдановічу
16 мая 201725 мая споўніцца 100 гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэты дзень па ім будзе здзейснена паніхіда ў саборы апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска. Пачатак памінальнага набажэнства ў 14:30.
падрабязна » -
Пралайф-марафон «15 дзён у абарону жыцця» праходзіць у Гродне
16 мая 2017Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых на сумесную малітву аб абароне жыцця ненароджаных немаўлят і акцыю «Свечка памяці». Акцыя будзе праходзіць на пляцоўцы ля Пакроўскага кафедральнага сабора з 14 мая па 1 чэрвеня, па суботах і нядзелях.
падрабязна » -
Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў
16 мая 2017Мінскае духоўнае вучылішча абвяшчае прыём навучэнцаў на дзённую, завочную і вячэрнюю формы навучання. У вучылішчы дзейнічаюць аддзяленні: званароў, катэхізатараў, рэгенцка-пеўчае. Прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання.
падрабязна »
