-
16 мая 2017
22 мая ў бабруйскім кафедральным саборы свяціцеля Мікалая адбудуцца ўрачыстасці з нагоды прастольнага свята і 10-годдзя з дня вялікага асвячэння адроджанага сабора. Удзельнікі усяночнага трывання напярэдадні свята будуць памазаны мірам ад мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.
падрабязна » -
16 мая 2017
Сустрэча іерархаў прайшла ў рамках трохдзённага візіту Апостальскага нунцыя ў Віцебскую вобласць. Гэта першая паездка арцыбіскупа Габара Пінтэра у паўночны рэгіён Беларусі.
падрабязна » -
15 мая 2017
Фестываль, які адлічвае сваю гісторыю з 1981 года, прайшоў ўжо ў 36-ы раз. За права першынства спаборнічалі 30 хораў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Румыніі, Грузіі.
падрабязна » -
Веласіпедны эка-марафон адбыўся ў Гомельскай епархіі
15 мая 2017Па веласіпедных маршрутах калона, якая складаецца з 10 чалавек, рушыла ў прыгарад Гомеля. Там усе прысутныя за сяброўскай гутаркай змаглі ўнесці свой уклад у выратаванне роднай зямлі, прыбраўшы смецце, пакінутае нядобрасумленнымі турыстамі.
падрабязна » -
Дабрачынны турнір па міні-футболе на кубак Георгія Перамаганосца прайшоў у Нясвіжы
15 мая 2017Спартыўнае спаборніцтва праводзілася дзеля таго, каб дапамагчы маленькай нясвіжанцы пачуць гэты свет. У 2,5 года Марыі Бянько паставілі дыягназ «двухбаковая хранічная нейрасэнсорная глухаватасць 4-й ступені». За два тыдні неабходна было тэрмінова купіць спецыяльны дзіцячы слыхавы апарат, каб паспець да таго моманту, калі дзіця канчаткова страціць магчымасць чуць.
падрабязна » -
15 мая 2017
Да 1928 года на Гомельшчыне дзейнічаў жаночы манастыр у гонар свяшчэннамучаніка Макарыя Кіеўскага. Багаборцы зачынілі манастыр, перадаўшы яго будынак мясцоваму саўгасу. Пасля гэтага манастыр так і не быў адроджаны. Упершыню за 89 гадоў на месцы, дзе стаяла абіцель, было здзейснена богаслужэнне.
падрабязна » -
У складзе Барысаўскай епархіі ўтворана новае благачынне
14 мая 2017У суботу 13 мая 2017 года на сходзе духавенства Смалявіцкага благачыння епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін абвясціў указы аб падзеле Смалявіцкай благачынніцкай акругі і паведаміў аб зменах, звязаных з гэтым пераўтварэннем.
падрабязна » -
14 мая 2017
14 мая, у Нядзелю 5-ю пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
14 мая 2017
У суботу 13 мая 2017 года епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі асвяціў крыж для званіцы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які будуецца ў аграгарадку Азярыцкая Слабада.
падрабязна » -
13 мая 2017
13 мая, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
13 мая 2017
13 мая, у суботу 4-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці апостала Іакава Зевядзеевага і свяціцеля Ігнація Бранчанінава, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Ільінскім храме вёскі Касынь Мінскага раёна.
падрабязна » -
Семінар «Рэгенцкая справа: мінулае, сучаснасць, будучыня» прайшоў у Мінску
13 мая 201711 мая па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскім духоўным вучылішчы адбыўся круглы стол-семінар «Рэгенцкая справа: мінулае, сучаснасць, будучыня». Рэгенты і пеўчыя з усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у сустрэчы.
падрабязна » -
Грэчаскі архімандрыт Гервасій (Раптапулас) наведаў адзіную ў Беларусі калонію для непаўналетніх
13 мая 2017Айцец Гервасій выступіў з пастырскім словам у двух папраўчых установах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь: ПК-2 і ВК-2. Бабруйская калонія — адзіная ў краіне ўстанова для перавыхавання непаўналетніх, адступнікаў закону. Госць з Грэцыі паднёс асуджаным каштоўныя падарункі. У завяршэнне дня адбылася сустрэча дэлегацыі з епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам.
падрабязна » -
Прыход храма свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі адзначыў прастольнае свята
12 мая 2017Адлік гісторыі акадэмічнага храма бярэ пачатак 20 чэрвеня 2015 года, калі яго асвяціў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Богаслужэнні ў дамавым храме акадэміі здзяйсняюцца штодня з лістапада 2016 года.
падрабязна » -
Алея «Бэз Перамогі» заложана побач з Каложскай царквой у Гродне
12 мая 2017Ветэраны, школьнікі, кіраўніцтва горада і прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы ўрачыста залажылі паблізу Барыса-Глебскага (Каложскага) храма горада Гродна алею «Бэз Перамогі». Кусты бэзу бясплатна прадаставіў Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі.
падрабязна »
