Дзесятыя чытанні памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў Мінскай духоўнай семінарыі

11 снежня 2017

top.jpg

6-7 снежня 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся Дзесятыя чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868) і ўсіх яго паплечнікаў, папрацаваўшых у справе ўз'яднання беларускіх уніятаў з Маці-Царквой. У гэтым годзе чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў фармаце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка): асоба ў кантэксце эпохі».

Праца канферэнцыі пачалася з заўпакойнага малітоўнага памінання мітрапаліта Іосіфа і ўсіх духоўных асоб, папрацаваўшых у справе ўз'яднання уніятаў з праваслаўнымі. Памінальную ліцію ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме ўзначаліў Прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў) у саслужэнні загадчыка кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай семінарыі прафесара протаіерэя Віталя Антоніка, першага прарэктара МінДС протаіерэя Андрэя Цыгеля, выкладчыкаў семінарыі ў свяшчэнным сане.

У пачатку пленарнага пасяджэння 6 снежня прагучала вітанне ўдзельнікам форуму ад імя рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, зачытанае першым прарэктарам МінДС протаіерэем Андрэем Цыгелем. З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі, навучальнікаў  і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі звярнуўся архімандрыт Васіян (Змееў), прадстаўнік Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце.

На пленарным пасяджэнні прагучалі выступленні:

  • Протаіерэя Аляксандра Раманчука, загадчыка кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдата багаслоўя. Тэма даклада: «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) як царкоўны кіраўнік»;
  • Суховой Наталлі Юр'еўны, навуковага кіраўніка Цэнтра гісторыі багаслоўя і багаслоўскай адукацыі багаслоўскага факультэта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (Расія, горад Масква), доктара гістарычных навук, доктара царкоўнай гісторыі. Тэма даклада: «Праекты і дзеянні мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) у галіне духоўнай адукацыі»;
  • Карпука Дзмітрыя Андрэевіча, дацэнта, загадчыка аспірантурай Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, кандыдата багаслоўя. (Расія, горад Санкт-Пецярбург). Тэма даклада: «Гісторыя Брэсцкай уніі і ўніяцтва ў кандыдацкіх дысертацыях выпускнікоў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (XIX-XXI стагоддзя)».

7 снежня праца канферэнцыі працягнулася ў дзвюх секцыях.

Першая секцыя праходзіла пад кіраўніцтвам Уладзіслава Ігаравіча Пятрушкі, прафесара Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, доктара царкоўнай гісторыі, і протаіерэя Аляксія Хацеева, выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі, намесніка старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, магістра гістарычных навук, аспіранта гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З дакладамі выступілі:

  • Пятрушка Уладзіслаў Ігаравіч: «Эвалюцыя погляду епіскапату Кіеўскай мітраполіі на унію напярэдадні Берасцейскага сабора 1596 года»;
  • Протаіерэй Дарый Цыолка, настаяцель прыхода Усіх Святых у Кожухаве Вроцлаўскай і Шчэцінскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы, доктар тэалогіі: «Лацінізацыя Уніяцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі як самая першая прычына вяртання да Праваслаўя»;
  • Іерэй Аляксій Хацееў: «Запіскі мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) як гістарычная крыніца»;
  • Іерэй Дыянісій Руснак, вікарый прыхода Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Мельнік (Падляшскае Ваяводства), Варшаўска-Бельскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы: «Ад Уніі да Праваслаўя. Уніяцкія прыходы Беластоцкай вобласці ў перыяд царкоўных рэформ епіскапа Іосіфа (Сямашкі)»;
  • Ляўшун Любоў Віктараўна, доктар філалагічных навук, кансультант і член Гістарычнай камісіі Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы: «Гэта неабходны абавязак мой...» (1 Кар. 9:16): гамілетычная спадчына мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)»;
  • Ігумен Антоній (Гурыновіч), благачынны Свята-Духава мужчынскага манастыра горада Вільні (Літва): «Матэрыяльныя сведчанні жыцця і дзейнасці мітрапаліта Іосіфа, якія захоўваюцца ў Літоўскай епархіі»;
  • Шаўчэнка Кірыл Уладзіміравіч, філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў горадзе Мінску, доктар гістарычных навук, прафесар: «Грэка-каталіцкая царква ў Вугорскай Русі ў XIX стагоддзі як прылада мадзьярызацыі карпацкіх русінаў»;
  • Протаіерэй Аляксандр Раманчук: «Ацэнка дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) у сучасным беларускім дыскурсе».

Другая секцыя праходзіла пад кіраўніцтвам Наталлі Юр'еўны Сухавай і Аляксандра Юр'евіча Бендзіна, прафесара кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук.

На секцыі прагучалі даклады:

  • Бендзіна Аляксандра Юр'евіча: «Месца Праваслаўнай Царквы ў рэфарматарскай палітыцы графа М. М. Мураўёва (1863-1865 гады)»;
  • Гронскага Аляксандра Дзмітрыевіча, дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі, вядучага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага даследчага інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я. М. Прымакова Расійскай акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук: «Паўстанцкія рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю ў 1863 годзе»;
  • Протадыякана Паўла Бубнова, выкладчыка Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, кандыдата багаслоўя: «Уклад мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) у захаванне Сынковіцкага храма»;
  • Протадыякана Георгія Пшанко, вучонага сакратара Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдата багаслоўя: «Жыровічы: памятныя мясціны, звязаныя з імем мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)»;
  • Васовіча Сяргея Міхайлавіча, дацэнта кафедры гуманітарных навук Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук: «Адраджэнне брацкага руху ў Полацкай епархіі ў 1860-х гадах»;
  • Іерэя Аляксандра Грыба, клірыка стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы горада Гродна, магістранта Мінскай духоўнай акадэміі: «Адраджэнне брацкага руху ў заходніх губернях Расійскай імперыі пасля паўстання 1863-1864 гадоў»;
  • Папяленка Кацярыны Сяргееўны, супрацоўніка Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення, магістра гістарычных навук: «Уніяцкія духоўныя школы як праваднік ідэй Праваслаўя ў пачатку XIX стагоддзя»;
  • Дзмітрук Алены Пятроўны, паслушніцы жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы горада Брэста: «Прававыя метады насаджэнні Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года сярод мяшчан»;
  • Барткова Паўла Яўгенавіча, студэнта 4-га курса Віцебскай духоўнай семінарыі: «Тлумачэнне Свяшчэннага Пісання ў пропаведзях свяціцеля Георгія (Каніскага)».

Усе ўдзельнікі канферэнцыі адзначылі добрую арганізацыю мерапрыемства і высокі навуковы ўзровень дакладаў, якія выклікалі вялікі інтарэс слухачоў.

МінДС / Church.by