-
15 жніўня 2020
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у гэтыя дні моліцца аб хутчэйшым спыненні грамадскага супрацьстаяння ў Рэспубліцы Беларусь, устанаўленні міру і даверу, ацаленні ўсіх пацярпелых.
падрабязна » -
Беларуская Праваслаўная Царква працягвае аказваць дапамогу пацярпелым падчас акцый пратэсту
15 жніўня 2020Кіруючыся запаведдзю Хрыста аб любові да бліжняга, неаддзельнай ад любові да Бога, святары і вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы аказвалі і працягваюць аказваць дапамогу людзям, затрыманым і пацярпелым у ходзе праведзеных за апошні тыдзень пратэстных акцый у краіне.
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы моляцца аб дараванні міру народу Беларусі
15 жніўня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзносяцца малітвы аб дараванні міру нашай зямлі.
падрабязна » -
Тлумачэнне прэс-службы Беларускай Праваслаўнай Царквы
15 жніўня 2020Распаўсюджаныя некаторымі СМІ і нядобрасумленнымі блогерамі чуткі аб тым, што Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адклікаў сваё віншаванне Аляксандру Лукашэнку з абраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць рэчаіснасці.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел правядзе прэс-канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі ў краіне
12 жніўня 2020Высокапраасвяшчэннейшы Павел, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю, якая адбудзецца 12 жніўня ў 15.00 у Мінскім епархіяльным упраўленні. Тэма сустрэчы: сітуацыя ў краіне.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі
09 жніўня 20209 жніўня мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выканаў свой грамадзянскі абавязак, прагаласаваўшы на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
09 жніўня 2020
Пасля гэтага мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў і заклікаў да ўзмоцненай малітвы аб дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу ў цяперашні адказны час, а затым узнёс спецыяльную малітву «За Беларускі народ».
падрабязна » -
Зварот мітрапаліта Філарэта да беларускага народа напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
09 жніўня 2020«Заклікаю кожнага з вас да асаблівай адказнасці перад Богам і нашчадкамі. Памятайце, што мы — адна сям'я і што брат не павінен падымаць руку на брата. Незалежна ад вашых поглядаў і пераваг — выконвайце закон, слухайце голас свайго сумлення, будзьце людзьмі», — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
09 жніўня 2020
«Беларуская Праваслаўная Царква заклікае ўсіх грамадзян краіны, носьбітаў розных поглядаў, да згоды, дыялогу і ўзаемнай павагі, нагадвае аб важнасці захавання міру, спакою і разважлівасці», — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
Праваслаўныя магілёўцы адзначылі дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага)
07 жніўня 20206 жніўня ў Магілёве малітоўна ўшанавалі памяць свяціцеля Георгія (Каніскага). Бажэственную літургію ў Нікольскім жаночым манастыры здзейснілі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
падрабязна » -
Іаана-Кармянская абіцель рыхтуецца да юбілею
07 жніўня 20208 жніўня Іаана-Кармянскі жаночы манастыр Гомельскай епархіі адзначыць 20-годдзе з дня свайго заснавання. Дарэчы, галоўнаму храму на тэрыторыі манастыра больш за 100 гадоў — ён быў асвячаны ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў 1907 годзе епіскапам Мітрафанам (Краснапольскім), пасля праслаўленым у ліку святых.
падрабязна » -
У Магілёве працуе праект «Царская сям'я. Узыходжанне»
06 жніўня 2020Дабрачынны выставачны праект «Царская сям'я. Узыходжанне» з ліпеня па лістапад 2020 года працуе ў Магілёве. Гэта падборка фатаграфій, рэпрадукцый карцін, дакументаў, дзённікавых запісаў і сведчанняў відавочцаў аб жыцці сямейства імператара Мікалая II.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі
05 жніўня 2020Перад пачаткам пасяджэння архіпастыры здзейснілі малебен аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу. За богаслужэннем маліўся мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
падрабязна » -
У царкоўна-археалагічны музей Мінскай духоўнай семінарыі перададзены новыя экспанаты
05 жніўня 2020Калекцыя экспанатаў царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўнілася каштоўнымі экспанатамі, перададзенымі настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Георгіем Латушкам і благачынным Слонімскай акругі протаіерэем Вадзімам Пятліцкім.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне ў сувязі з катастрофай у Бейруце
05 жніўня 2020Увечары 4 жніўня ў порце Бейрута прагрымеў магутны выбух, які забраў жыцці мноства людзей. Мітрапаліт Павел выказаў ганароваму гонсулу Ліванскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадару Гефара Алі Сліму спачуванне ў сувязі з трагедыяй.
падрабязна »