-
Аб узмацненні посту і малітвы аб беларускім народзе
27 жніўня 2020Заклік епіскапа Веніяміна падоўжыць на тры дні пост звернуты перш за ўсё да тых, хто па тых ці іншых прычынах не выконваў Успенскі пост. Такім прапануецца прыступіць да яго не адкладаючы. Тыя хрысціяне, што старанна трываюць пост, заклікаюцца да ўзмацнення сваёй духоўнай дзейнасці ў астатні час ўстрымання.
падрабязна » -
26 жніўня 2020
26 жніўня, у сераду сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Праабражэння Гасподняга, Мінскай іконы Божай Маці, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы.
падрабязна » -
Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін
25 жніўня 2020Свяшчэнны Сінод прыняў да ўвагі прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выказаўшы яму падзяку за панесеную працу.
падрабязна » -
Свяшчэнны Сінод выказаў занепакоенасць грамадскім канфліктам у Рэспубліцы Беларусь
25 жніўня 2020Члены Свяшчэннага Сінода лічаць важным дбайнае расследаванне ўладамі Рэспублікі Беларусь усіх выпадкаў прымянення гвалту як да грамадзян, так і да супрацоўнікаў сіл правапарадку, і пакаранне вінаватых у парушэнні закона.
падрабязна » -
Асвячаны аддзяленні Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны
22 жніўня 2020У шпіталі праведзена санітарная апрацоўка памяшканняў ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі. З наступнага тыдня шпіталь будзе гатовы прыняць пацыентаў з профільнымі захворваннямі.
падрабязна » -
21 жніўня 2020
«Праваслаўная Царква мяркуе неналежным сваёй місіі заклік да ўдзелу ці няўдзелу ў палітычных акцыях, але рашуча асуджае ўсе віды гвалту, распальвання нянавісці і нецярпімасці ў чый бы там ні было адрас, ці гэта ўрачы, міліцыя, педагогі, прадстаўнікі ўлады ці якія-небудзь іншыя сацыяльныя групы. Царква катэгарычна асуджае любыя формы гвалту і выказвае надзею на правядзенне расследавання кампетэнтнымі органамі ўсіх абуральных выпадкаў праявы жорсткасці», — адзначаецца ў тлумачэнні.
падрабязна » -
Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў ізалятар на Акрэсціна
19 жніўня 202019 жніўня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў наведаў ізалятар па вуліцы Акрэсціна, дзе павіншаваў са святам Праабражэння Гасподняга ўсіх затрыманых і ўручыў ім асвячоную садавіну.
падрабязна » -
19 жніўня 2020
19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
18 жніўня 2020
18 жніўня, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
17 жніўня 2020
17 жніўня, у панядзелак 11-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен «За беларускі народ» у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх наведаў людзей, пацярпелых падчас пратэстных акцый
17 жніўня 202017 жніўня адбыўся пастырскі візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска. У цяперашні час частка пацыентаў бальніцы — людзі, якія атрымалі траўмы падчас акцый пратэсту, што прайшлі ў пачатку мінулага тыдня.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбыліся змены ў складзе адміністрацыі і выкладчыцкай карпарацыі
16 жніўня 202012 жніўня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зацвердзіў змяненне складу адміністрацыі і выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі. Новыя прызначэнні абумоўлены патрэбай працягу рэфармавання падыходаў да адукацыйнай дзейнасці і выхаваўчай працы.
падрабязна » -
16 жніўня 2020
16 жніўня, у Нядзелю 10-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
15 жніўня 2020
«Беларусь — міралюбівая краіна. Усе мы, хто жыве на гэтай блаславёнай зямлі, павінны праявіць разважлівасць, адзінства, высакароднасць, міласэрнасць, разумнасць, сапраўдную хрысціянскую любоў адзін да аднаго і адказнасць за свае ўчынкі», — гаворыцца ў звароце.
падрабязна » -
15 жніўня 2020
15 жніўня, у суботу 10-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен аб дараванні міру, стабільнасці і дабрабыту беларускаму народу ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна »